- пэндзлік
- пэндзлік,-а
м.
Кисточка для рисования.Усе смяюцца, а пані Мар'я бярэ ў Даніка яго пэндзлік, набірае ім чырвонай фарбы і пачынае папраўляць яго няшчаснае яблыка. Брыль. Першы раз за ўсю гэту бясконцую размову вейкі ў яе (жанчыны) здрыгануліся, зліпліся ў мокрыя акварэльныя пэндзлікі. Лужанін. Вацура памятаў таго маленькага мужчыну, вастраносенькага, з кароценькімі, як пэндзлікі, вусікамі, з рыжымі калючымі броўкамі, падобнымі на ячмянёвыя каласкі. Карамазаў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.